Туры па Беларусі і Еўропе

Падарожжы пачынаюцца тут

Арганізацыя тураў па Беларусі

Tour Belarus — гэта дружная каманда прафесіяналаў і нястомных першаадкрывальнікаў, што шчыра любяць Беларусь і сваю справу! Мы арганізуем для вас незабыўныя прыгоды па Беларусі.

Падрабязней
Национальный аэропорт Минск

Нашы туры

Тры эпохі Смаргоньшчыны

180 BYN

Запрашаем Вас на аніміраваную экскурсію «Тры эпохі Смаргоньшчыны». А адчуць атмасферу сярэднявечча, пачатку XІX і XX ст. нам дапамогуць экскурсаводы Смаргонскага гісторыка-краязнаўчага музея і члены клубу рэканструктараў. Маршрут: Мінск – Крэва – Смаргонь – Мінск

Браслаўшчына

150 BYN

МІНСК — ВІДЗЫ — БРАСЛАЎ — ГАРА МАЯК — СЛАБОДКА — МІНСК Браслаўскі край — край блакітнай чысціні, бясконцых абшараў і прыгожых касцёлаў! Пабачым з Вамі больш за дзесятак азёраў, наведаем тры каталіцкія храмы, падымемся на дзве гары, а яшчэ наведаем Музей традыцыйнай культуры, дзе пабачым самые выкшталцоныя і ўнікальныя рэчы мясцовых майстроў, зробленыя ў розныя перыяды нашай гісторыі.

Краіна касцёлаў

200 BYN

МІНСК — ЗАЛЕССЕ — СМАРГОНЬ — СОЛЫ — ГЕРВЯТЫ — ГАЛЬШАНЫ — МІНСК Адправімся з Вамі на паўночны захад Беларусі. Пабачым з Вамі: — сядзібу музыкі М.К. Агінскага; — горад Смаргонь і яго гістарычныя будынкі; — касцёл у м.Солы; — адзін з самых высокіх касцёлаў Беларусі ў Гервятах; — старадаўняе радавое гняздо Сапегаў — Гальшанскі замак. А таксама Вас чакае смачны абед (за дадатковую плату) і шмат цікавых расповядаў ад нашага высакакласнага гіда!