Экскурсія па Мінску: Таямніцы Пушкінскага пасёлка

Пешаходная экскурсія

Таямніцы Пушкінскага пасёлка — аўтарская экскурсія ПАЎЛА КАРАЛЁВА — гісторыка, краязнаўцы і проста фаната сваёй справы. 

У 1937 г. частку Барысаўскага тракта ля парка Чалюскінцаў перайменавалі ў Пушкінскую вуліцу да 100-годдзя з дня смерці паэта.

Пушкінскі пасёлак, які знаходзіўся побач — гэта месца велізарнай выставы 1930 г., месца нацысцкага лагера для савецкіх ваеннапалонных і нямецкіх дотаў. А таксама безліч цікавых гісторый пра знакаміты рэстаран "Каменная кветка", кінатэатр Партызан, Пушкінскія казармы і парк Чалюскінцаў.

Інфармацыя пра тур
Заезды і наяўнасць месцаў Няма заездаў
Дзён 1
Кошт 15 BYN
Патрэбны карпаратыўны тур?

Галерэя


Праграма тура

Падчас экскурсіі мы з Вамі:

— пабачым апошнія дамы, якія былі пабудаваныя ў даваенны перыяд;

— даведаемся пра гісторыю выставы 1930 г.;

— пабачым месца нацыскага лагера для савецкіх ваеннапалонных;

— пабачым дамы якія будаваліся на выпадак вайны.


Водгукі

Пакуль што няма водгукаў


Пакінуць свой водгук

Мы не публікуем ваш E-mail