Краіна касцёлаў

Аднадзённая экскурсія

МІНСК — ЗАЛЕССЕ — СМАРГОНЬ — СОЛЫ — ГЕРВЯТЫ — ГАЛЬШАНЫ — МІНСК

Адправімся з Вамі на паўночны захад Беларусі. Пабачым з Вамі:

— сядзібу музыкі М.К. Агінскага;

— горад Смаргонь і яго гістарычныя будынкі;

— касцёл у м.Солы;

— адзін з самых высокіх касцёлаў Беларусі ў Гервятах;

— старадаўняе радавое гняздо Сапегаў — Гальшанскі замак.

А таксама Вас чакае смачны абед (за дадатковую плату) і шмат цікавых расповядаў ад нашага высакакласнага гіда!

Інфармацыя пра тур
Заезды і наяўнасць месцаў Няма заездаў
Дзён 1
Кошт 50 BYN
Рэйтынг 5.0
Патрэбны карпаратыўны тур?

Галерэя


Праграма тура

Залессе — першы пункт экскурсіі. У Залессі месціцца сядзіба музыкі Міхала-Клеафаса Агінскага. Мы пазнаёмімся з жыццём і дзейнасцю гэтай асобы і зробім шыкоўныя фотаздымкі ў сценах сядзібы і ў парку звонку.

Смаргонь. Старадаўняе мястэчка і "мядзьвежая сталіца". Спытаеце чаму? Тут ў XVII ст. Радзівіллы заснавалі "Смаргонскую мядзьвежую акадэмію". Пазнаёмімся з Вамі з галоўнай плошчай і старадаўнім касцёла Арханёла Міхаіла XVII ст.

Пасля Смаргоні нас чакае ўнікальны аб'ект у Солах — касцёл у стыле мадэрн з незвычайнымі фрэскамі. Аб'ект настолькі паражае сваёй пышнасцю і прыгажосцю, што заставіць Вас вярнуцца сюды яшчэ раз!

Галоўным пунктам нашай экскурсіі з'яўляюцца знакамітыя Гервяты. Касцёл Святой Троіцы — адзін з самых высокіх касцёлаў у Беларусі! Вышыня яго шпіля 71 метр! Яго выкшталцоныя дэталі робяць касцёл настолькі лёгкім, што здаецца ён зараз узляціць у неба!

Тут жа Вас чакае смачны абед (за дадатковую плату) у млыне ХХ ст.

Пасля смачнага абеда едзем у Гальшаны — радавое гняздо Сапегаў. Тут мы наведаем руіны Гальшанскага замка. Пагаворваюць, што тут і сёння можна пабачыць прывід Белай панны! У-у-у-у-у-у-у..

Выязджаем з Гальшан і адпраўляемся на Мінск, насычаныя гістарычнымі фактамі ды цікавымі байкамі!


Водгукі

Профсоюз торгового колледжа

8 кастрычніка 2019

Хотим выразить огромную благодарность, менеджеру - Санюк Дине, за великолепную организацию нашей поездки! Экскурсия была очень насыщенная и интересная, время пролетело не заметно. Экскурсовод по имени Роман, покорил нас своими знаниями, и доступной для понимания манерой изложения смог, при этом, очень глубоко затронуть многие интересующие нас темы. Автобус чистый, удобный, комфортный. Отдельное спасибо водителю Александру, который обеспечил комфортное сопровождение на протяжении всего маршрута.


Пакінуць свой водгук

Мы не публікуем ваш E-mail