Новы год: Да Дзеда Мароза ў Белавежскую пушчу
Аднадзённая экскурсія
МІНСК — БЕЛАВЕЖСКАЯ ПУШЧА — МІНСК
Адправімся з Вамі ў зімовую казку, да Дзеда Мароза ў Белавежскую пушчу.
Нас чакае цікавая вандроўка, беларуская казка, падарункі ў Рэзідэнцыі Дзеда Мароза! Акрамя гэтага мы наведаем музей прыроды, таксама пазнаёмімся з прадстаўнікамі, якія насяляюць Белавежскую пушчу ў вальерах.
| Інфармацыя пра тур | ||
|---|---|---|
| Заезды і наяўнасць месцаў | Няма заездаў | |
| Дзён | 1 | |
| Кошт | 85 BYN | |
Галерэя
Праграма тура
Наша экскурсія пройдзе ў Белавежскай пушчы. Нас чакае святочная праграма!
Выбіраемся рана, бо дарога даволі доўгая, зімняя. Абяцаем, што расповяд экскурсавода і печка ў аўтобусе не дадуць нам з Вамі замёрзнуць.
Па прыбыцці ў пушчу нас чакае музей прыроды, дзе падрабязна і цікава раскажуць пра прадстаўнікоў флоры і фаўны! Пасля на прадстаўнікоў Белавежскай пушчы мы паглядзім ужывую, у вальерах. Будзе магчымасць пазнаёміцца з Волатам Беларусі — сапраўдным Белавежскім зубрам!
Канешне, будзе сустрэча з Дзедам Марозам. Гэта, напэўна, самая чакаемая частка нашай казачнай праграмы, але спачатку мы паводзім карагод са Снягуркай і Бабай-Ягой. Фота з Дзедам Марозам на фоне казачнай рэзідэнцыі + салодкія падарункі стануць фінальным акордам нашай зімовай казкі!
Пабачымся!
Водгукі
Пакуль што няма водгукаў