Браслаўшчына
Экскурсія на Віцебшчыну
МІНСК — ВІДЗЫ — БРАСЛАЎ — ГАРА МАЯК — СЛАБОДКА — МІНСК
Браслаўскі край — край блакітнай чысціні, бясконцых абшараў і прыгожых касцёлаў! Пабачым з Вамі больш за дзесятак азёраў, наведаем тры каталіцкія храмы, падымемся на дзве гары, а яшчэ наведаем Музей традыцыйнай культуры, дзе пабачым самые выкшталцоныя і ўнікальныя рэчы мясцовых майстроў, зробленыя ў розныя перыяды нашай гісторыі.
Інфармацыя пра тур | ||
---|---|---|
Заезды і наяўнасць месцаў | Няма заездаў | |
Дзён | 1 | |
Кошт | 50 BYN |
Галерэя
Праграма тура
Экскурсія ў Браслаўскі край пачнецца з наведванне Відзаў. Самая галоўная славутасць мястэчка — Троіцкі касцёл — адзін з самых высокіх каталіцкіх храмаў на тэрыторыі Беларусі (59 метраў)!
Край блакітных азёраў! Так гавораць пра Беларусь тыя, хто хоць раз пабываў у Браславе! Стоячы на Замкавай гары мы з Вамі пабачым адразу дзесятак азёраў. Тут месціцца касцёл Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі 1897 года. Унікальнасць святыні ў тым, што яна амаль не зачынялася ў савецкія гады.
Гара Маяк уваходзіць у ТОП самых высокіх кропак у Беларусі. Яе вышыня 174 метра над узроўнем мора. Скажаце, мала? Можа быць, але гэта нашыя горы, з якіх таксама адкрываюцца прыгожыя краявіды! Наша радзіма багатая на славутых землякоў і адзін з іх знайшоў спачын менавіта на Замкавай гары, падыйдзем да яго магілы.
Абед у кафэ (аплачваецца дадаткова).
Музей Традыцыйнай культуры ў Браславе багаты на незвычайныя рэчы, якія сабраныя з ўсёй акругі. Кожны прадмет мае сваю ўнікальную гісторыю, з якой мы Вас хочам пазнаёміць.
Слабодка. Тут стаіць найпрыгажэйшы неараманскі касцёл з гатычнымі элементамі быў пабудаваны ў 1906 годзе. Унутры касцёла бачны ўнікальныя фрэскавыя роспісы, якія ўражваюць сваёй насычанасцю колерамі. Коўка дзвярэй і акон мясцовага каваля таксама з'яўляецца асобным мастацкім аб'ектам для агляду.
Водгукі
Пакуль што няма водгукаў