Беларускія мясціны Вільны
Экскурсія на 2 дні
Вильнюс—столица Литовской Республики, некогда столица огромного государства, которое простиралась на територии Беларуси, Литвы и Украины. Вильнюс, был центром белорусской культуры, белорусской мысли. Многие культурные и военно-политические деятели Беларуси были так или иначе связаны с этим городом. Мы предлагаем Вам посетить эти места, а так же прекрасно отдохнуть в современной европейской столице!
Вільня—сталіца Літоўскай Рэспублікі, некалі сталіца вялікай дзяржавы, якая распасціралася на тэрыторыі Беларусі, Літвы і Украіны. Вільня была цэнтрам беларускай культуры, беларускай мыслі. Шмат культурных і ваенна-палітычных дзеячаў Беларусі былі так ці інакш звязаны з гэтым горадам. Мы прапануем Вам наведаць гэтыя мясціны, а таксама выдатна адпачыць у сучаснай еўрапейскай сталіцы!
| Інфармацыя пра тур | ||
|---|---|---|
| Заезды і наяўнасць месцаў | Няма заездаў | |
| Дзён | 1 | |
| Кошт | 550 BYN | |
Галерэя
Праграма тура
Дзень 1
Раніца. Збор групы, выезд з Мінска. Пераезд у бок Дзяржаўнай мяжы. Праходжанне мяжы, наведванне Медніцкага замка.
Пераезд у Вільню. Аглядная экскурсія па Вільні.
Пешая экскурсія па беларускіх мясцінах Вільні з элементамі агляднай, падчас якой вы пройдзеце ад Вострай Брамы да Кафедральнай плошчы, даведаецеся, дзе была друкарня Францішка Скарыны, дзе арыштавалі і закатавалі Кастуся Каліноўскага, дзе жылі, працавалі і стваралі свае знакамітыя шэдэўры Адам Міцкевіч, Станіслаў Манюшка, Уладзіслаў Сыракомля, Францішак Багушэвіч, Янка Купала, Вацлаў Ластоўскі, кс. Адам Станкевіч, мастак Язэп Драздовіч ды іншыя беларускія віленскія дзеячы 19-20 ст., Вы пабачыце Ратушную і Кафедральную плошу, манастыр Святога Духа, знакаміты гатычны ансамбль касцёлаў Св. Ганны і бернардынцаў, Верхні і Ніжні вялікакняскія замкі, Універсітэт і губернатарскі палац (Рэзідэнцыю прэзідэнта Літвы)
Размяшчэнне ў гатэлі. Вольны час, начлег.
Дзень 2
Сняданак у гатэлі . Высяленне з гатэля. Пераезд у Трокі. Агляд і наведванне Трокскага замка — былой рэзідэнцыяй Вялікіх князей літоўскіх
Пасля экскурсіі вольны час. Выезд у Мінск. Прыезд каля 23г.(час прыкладны)
КОШТ 80 ЕЎРА
У кошт тура ўваходзіць:
—ппраезд на камфартабельным аўтобусе турыстычнага класа
—экскурсійнае абслугоўванне па праграмме
—начлег у гатэлі сасняданкам
—уваходныя квіткі ў музеі (па праграмме)
Дадаткова аплочваецца:
— турыстычная паслуга (30 бел. руб.)
— страхоўка
— Віза
Для візы пашпарт павінен:
- быць не старэйшы за дзесяць год з моманту выдачы;
- дзейнічаць яшчэ тры месяцы пасля вяртання з падарожжа;
- мець мінімум дзве вольныя старонкі з надпісам «ВІЗЫ / ВИЗЫ / VISAS».
Водгукі
Пакуль што няма водгукаў