Шкляная Мануфактура
Аднадзённая экскурсія
МІНСК —ДУДЫ — УСЕЛЮБ — ШКЛОЗАВОД “НЁМАН” (БЯРОЗАЎКА) —НАВАГРУДАК —МІНСК
Выправімся з Вамі на вытворчую экскурсію на шклозавод “Нёман”. Па дарозе заедзем у Дуды, дзе пабачым драўляны храм 1772 года, а пасля ва Ўселюб — дзе знойдзем касцёл, які з’яўляецца найбольш раннім прыкладам гатычнага будавання на Беларусі. На заканчэнні наведаем першую сталіцу Вялікага Княства Літоўскага — горад Навагрудак.
| Інфармацыя пра тур | ||
|---|---|---|
| Заезды і наяўнасць месцаў | Няма заездаў | |
| Дзён | 1 | |
| Кошт | 52 BYN | |
Галерэя
Праграма тура
Адпраўленне ў Дуды (130 км)
Тут нас чакае першая славутасць — гэта драўляны храм 1772 года пабудовы. Драўляных каталіцкіх храмаў у Беларусі засталося не так шмат, таму тое, што мы наведаем драўляны касцёл, па своему, ўжо ганарова. Унікальнасць храма ў тым, што ён не толькі дзейнічаў у савецкі перыяд, так яшчэ і быў занесены ў спіс помнікаў архітэктуры ў 1970-я гады!
Выезд ва Уселюб (30 км)
Касцёл ва Ўселюбе на раўне з Ішкальдзкім касцёлам з’яўляецца найстарэйшым прыкладам гатычнай архітэктуры, якая захавалася на нашых землях. За сваю больш як 500-гадовую гісторыю, касцёл пабываў і Кальвінскім зборам, у савецкія гады быў зачынены, перажыў пажар, але усё роўна паўстаў. Сёння гэта найбольш яскравы прыклад ранняй готыкі на Беларусі.
Пераезд на Шклозавод “Нёман” (22 км)
Наведванне вытворчасці — ўнікальная шкляная мануфактура існуе ў Бярозаўцы з 1883 года! Тут жа будзе магчымасць закупіцца прадукцыяй у фірмовай краме па самых дэмакратычных коштах.
Пераезд у Навагрудак (26 км)
Навагрудак — першая сталіца Вялікага Княства Літоўскага. Горад першага і апошняга караля ВКЛ Міндаўга. Наведаем з вамі Фарны касцёл, рэшткі вялікакняскага замка, стары горад. Тут мы дадзім крыху вольнага часу, каб спакойна атрымаць асалоду ад старога Навагрудку.
Ад’езд у Мінск (145 км)
У кошт уваходзіць:
- Праезд на аўтобусе турыстычнага класа
- Экскурсійнае абслугоўванне на маршруце
- Экскурсія па шклозаводу “Нёман”
- Падарунак ад шклозавода
Водгукі
Пакуль што няма водгукаў