Экскурсія па Мінску: На Трактарагорад
Пешаходная экскурсія па МІнску
Б-Р ТРАКТАРАБУДАЎНІКОЎ — ЗАВ.ВУЧНЁЎСКІ — ВУЛ.ШЧАРБАКОВА — ВУЛ.А.КАШАВОГА — ВУЛ.СТАХАНАЎСКАЯ — ВУЛ.ЧАБАТАРОВА — ВУЛ.КЛУМАВА
"Трактаргорад" — пасляваенны пасёлак, які быў спраектаваны спецыяльна для трактарабудаўнікоў у 40-50-я гады ХХ ст. Сам пасёлак будаваўся рукамі ваеннапалонных. На сённяшні дзень яму пагражае знос, таму менавіта Вы можаце стаць сведкамі гісторыі і пабачыць як жылі першыя працоўнікі трактарнага пасёлка!
А таксама:
— даведацца разам з намі аб інтрыгах, якія пранізваюць усю гісторыю гэтага пасёлка;
— пабачыць цікавыя архітэктурныя элементы, якія не кожны пабачыць у паўсядзённай мітусне;
— наведаць "дом з русалкамі" і "дом стаханаўцаў".
Інфармацыя пра тур | ||
---|---|---|
Заезды і наяўнасць месцаў | Няма заездаў | |
Дзён | 1 | |
Кошт | 15 BYN |
Галерэя
Праграма тура
Экскурсія распачнецца ад ўвахода на галоўную прахадную МТЗ.
Пройдзем з Вамі праз бульвар Трактарабудаўнікоў, па якому вось ўжо больш за 70 гадоў, на працу і дахаты ходзяць тысячы трактаразаводцаў.
Акунемся ў гісторыю на самай параднай вуліцы трактарнага пасёлка - Алега Кашавога, дзе і цяпер жывуць пакаленні перадавікоў і іншая эліта трактарнага завода!
Акунемся ва ўтульныя пасляваенныя дворыкі вуліц Клумава і Шчарбакова.
Заглянем у дом з русалкамі!
Абяцаем, будзе цікава!
P.S. ЗНІЖКА НА ЭКСКУРСІЮ пры папярэдняй броні і аплаце (кошт 10 рублёў).
Водгукі
Пакуль што няма водгукаў