Па мясцінам Агінскага і Тызенгаўза
Аднадзённая экскурсія
МІНСК – ЛУЧАЙ – ПАСТАВЫ – КАМАІ – МІНСК
Запрашаем Вас на экскурсію Лучай - Паставы - Камаі. На ёй вы наведаць велічныя і неверагодна прыгожыя касцёлы паўночнага захаду Беларусі.
У вёсцы Лучай мы з Вамі наведаем храм-манумент у імя св. Тадэвуша, велічны помнік позняга барока і класіцызму. Пры жаданні, ёсць магцымасць паслухать арганную музыку. Потым мы накіроўваемся ў Паставы, дзе усё сваё хараство прадэманструюць неагатычны касцёл св. Антонія Падуанскага і палац Тызенгаўза. У вёсцы Камаі нас чакае абарончы касцёл Іаана Хрысціцеля.
| Інфармацыя пра тур | ||
|---|---|---|
| Заезды і наяўнасць месцаў | Няма заездаў | |
| Дзён | 1 | |
| Кошт | 150 BYN | |
| Рэйтынг | 5.0 | |
Галерэя
Праграма тура
Храм-манумент у імя Св.Тадеуша ў вёсцы Лучай - велічны помнік архітэктуры позняга барока і класіцызму, узводзіўся ў 1766-1777 г. на сродкі Агінскіх. Велічнае і Урачыстае знешнешнее аблічча лучайскага касцёла дапоўнена выдатным роспісам інтэр'еру, выкананым у тэхніцы грызайль.
Паставы - невялікі гарадок на поўначы Беларусі, вядомы з 1409 года. Экскурсія па горадзе пазнаёміць Вас з выдатнай Свята-Мікалаеўскай царквой, цудоўным неагатычным касцёлам Святога Антонія Падуанскага, рынкавай плошчай Паставаў і палацам Тызенгаўза.
Тут Вас чакае агляд даўняга абарончага касцёла Іаана Хрысціцеля - аднаго з найбольш цікавых помнікаў XVII-XVIII стагоддзяў Беларусі. Перад касцёлам стаіць каменны двухметровы крыж, высечаны з маналітнага гранітнага валуна чырвонага колеру XV-XVI стагоддзяў. Храм злучае ў сабе рысы готыкі, рэнесансу і барока.
Водгукі
Halina
Сяргей Харэўскі -- ўнікальны экскурсавод, гэта чалавек-энцыклапедыя, і будзе вялікай ўдачай, калі атрымаецца разам з ім наведаць гэты край.
Аляксей
Дзякуй усім арганізатарам. Выдатная экскурсія. Вельмі прыгожыя касцёлы. Дзякуй ксяндзам, што надалі час і расказалі столькі ўсяго цікавага. А арганная музыка проста чароўная. Дзякуй кафэ "Паазер`ё", у Паставах, за смачны, сытны, вельмі танны абед у іх утульным кафэ. І велізарнай, пазаземнай падзякі Сяргею Харэўскі. Усё так цікава расказвае, што хочацца яго слухаць бясконца. Вось дзякуючы такім экскурсіям і такім людзям ведаеш, што Беларусь прыгожая, Беларусь жывая. Жыве Беларусь.
Aliaksandr
Выбраўся на вандроўку па знаёмых мясцінах Пастаўшчыны, бо хацелася паслухаць лекцыі Siarhej Chareŭski. Рэчаіснасць пераўзышла ўсе чаканні. Харэўскі - гэта брэнд! Шкада толькі, што пан Сяргей ушчэнт разбіў маю гіпотэзу аб лесахімічным паходжанні назвы Будслаў (Будамі ў нашых краях зваліся мінізаводы па вытворчасці дзёгцю і паташу). Я і карту паказваў, дзе ў ваколіцах Будслава значыцца вёска Паташня... https://www.facebook.com/aliaks.rahoisha/posts/794488957623267