Татарскія гароды. Малы хадж на захад
Аднадзённая экскурсія
Маршрут: Мінск – Валожын – Іўе – Уселюб – Лоўчыцы – Навагрудак – Слонім – Мінск
Адбудзецца яна па мястэчках і вёсках зямель Беларусі дзе з далёкіх часоў сярэднявечча побач з хрысціянамі і габрэямі жылі таксама татары, якія ў некаторых з гэтых месцаў працягваюць жыць і па цяперашні час. А з’явіліся татары на Беларусі ўжо ў пачатку 14 ст. і з тых часоў неаднойчы дапамагалі бараніць зямлю беларускую, якая для іх стала новай бацькаўшчынай, ад захопнікаў. Так адбылося і з мовай. У хуткім часе беларуская мова таксама стала для іх роднай. Але ня гледзячы на гэта, яны засталіся адданымі сваёй веры – Ісламу.
Інфармацыя пра тур | ||
---|---|---|
Заезды і наяўнасць месцаў | Няма заездаў | |
Дзён | 1 | |
Кошт | 50 BYN |
Галерэя
Праграма тура
Наш шлях вядзе на Гродзеншчыну. На яго працягу мы пазнаёмімся з пакінутай беларускімі татарамі спадчынай і гісторыяй ісламу ў Беларусі. У Іўі пабачым адну са старэйшых на тэрыторыі нашай краіны мячэць. Яна асабліва для мусульман Беларусі тым, што не была зачынена ў савецкія часы і працягвае працаваць па наш час і з’яўляецца адной з мясцін хаджу. Мы з вамі таксама наведаем мячэці ў Лоўчыцах, Наваградку і Слоніме, а акрамя іх яшчэ і мізары – мусульманскія могілкі.
Даведаемся адкуль на беларускіх землях з’явіліся татары, пра іх штодзённае сацыяльнае і рэлігійнае жыццё, і ўвогуле пра становішча ісламу ў розныя часы беларускай гісторыі: Вялікага Княства Літоўскага, Рэчы Паспалітай, Расійскай Імперыі і нашага часу. А акрамя гэтага яшчэ мноства іншых не менш цікавых асаблівых аспектаў узаемаадносін і ўзаемаўплыву культур народаў Беларусі якія доўгі час суіснавалі побач.
Водгукі
Пакуль што няма водгукаў