Абарончыя храмы + Жыровіцкі манастыр

АДНАДЗЁННАЯ ЭКСКУРСІЯ

Мінск – Ішкалдзь – Жыровічы – Сынкавічы – Навагрудак – Мінск

Сябры, запрашаем Вас на нашу вандроўку пад назвай “Абарончыя храмы” . Пад час яе мы наведаем абарончыя цэрквы ў Ішкалдзі, Сынкавічах і Навагрудаку ў часы сярэднявечча. А акрамя іх па пуці таксама наведаем вядомы Жіровіцкі манастыр, якому ў гэтым годзе спаўняецца 500 год.

Інфармацыя пра тур
Заезды і наяўнасць месцаў Няма заездаў
Дзён 1
Кошт 50 BYN
Патрэбны карпаратыўны тур?

Галерэя


Праграма тура

У вёсцы Ішкалдзь пабачым Троіцкі касцёл XV ст. выкананы ў гатычным стылю. Ён з’яўляецца самым старым касцёлам Беларусі які да нашых часоў захаваў свой першапачатковы знешні архітэктурны выгляд. Але, на жаль, гэта не тычыцца яго інтэр’еру, які не адначасова змяняў свой воблік на працягу XVII – XX ст.

У вёсцы Жыровічы мы наведаем Жыровіцкі манастыр. Першапачаткова ён быў уніяцкім, а зараз належыць праваслаўнай царкве. 2020 год для яго з’яўляецца значным, так як у гэтым годзе манастыру спаўняецца 500 год. Гэта дата значная, як для Жыровічаў, так і для праваслаўных вернікаў дата. Так як ён знаходзіцца на шляху нашага маршруту па абарончым храмам, не магчыма проста узяць і не заехаць у Жыровічы.

У вёсцы Сынкавічы мы наведаем царкву св. Архангела Міхаіла (Міхайлаўскую царкву) прыкладна XIV – XV ст. Дата яе пабудовы па версіям розных даследчыкаў адрозніваецца ад аднаго к другому, але нават улічвая самую познюю дату, яна з’яўляецца самай старой праваслаўнай царквой Беларусі пабудаванай ў гатычным стылі. А улічваючы ўсе архітэктурныя асабістасці яе стыль называюць “беларускай царкоўнай готыкай”. Ходзіць таксама версія што першапачаткова гэта быў замак, якім потым перабудавалі ў царкву.

Наступным нашым прыпынкам будзе Навагрудак. Там мы наведаем Барысаглебскую царкву. Датуецца яна XVI ст. і выканана з выкарыстаннем архітэктурных элементаў готыкі. На працягу стагоддзяў свайго існавання яна значна змяніла свой воблік і некалькі разоў была перабудаваная.


Водгукі

Пакуль што няма водгукаў


Пакінуць свой водгук

Мы не публікуем ваш E-mail