Берасце
Да горада-юбіляра
МІНСК — БЕРАСЦЕ — МІНСК
Берасце - першы горад на тэрыторыі сучаснай Беларусі, які атрымаў Магдэбургскае права. Пабачым з Вамі месца адкуль ён пачаўся, і што знаходзіцца зараз на гэтым месцы. Наведаем з Вамі Музей выратаваных каштоўнасцяў.
Пабачым з Вамі вуліцу з гістарычнай забудовай канца XIX ст., помнік 1000-годдзю гораду Берасця. Помнік задуманы як мадэль горада, выяўленая ў гістарычных вобразах (князь Уладзімір Васількавіч, вялікі князь Літоўскі Вітаўт, а таксама Радзівіл, Мікалай Чорны) і ў абагульненых вобразах жыхароў горада (летапісец, салдат, маці). Усе фігуры размешчаны под покрывам Анёла-ахоўніка.
Інфармацыя пра тур | ||
---|---|---|
Заезды і наяўнасць месцаў | Няма заездаў | |
Дзён | 1 | |
Кошт | 70 BYN | |
Рэйтынг | 5.0 |
Галерэя
Праграма тура
Наша экскурсія пачнецца з доўгай дарогі да слаўнага Магдэбурскага горада Берасце. Дарэчы, гэта першы горад на тэрыторыі сучаснай Беларусі, які атрымаў такое права на самакіраванне. Пабываем з Вамі на зліцці двух рэк — Мухавец і Заходні Буг — дзе і пачынаўся тысячагадовы горад Берасце. Пройдземся з Вамі па комплексу Берасцейскай крэпасці, праз знакамітую Холмскую браму.
Абед у кафэ (аплачваецца дадаткова).
Далей мы наведаем Музей выратаваных каштоўнасцяў — унікальны музей з творамі мастацтва, рэчамі ды іконамі, якія так і не змаглі перавесці праз мяжу кантрабандысты.
Пасля музея нас чакае аглядная пешаходная экскурсія па святочнаму гораду, тут мы пазнаёмімся са старажытнай забудовай, грамадзкімі і культавымі будынкамі.
Наведванне святочных мерапрыемстваў і вольны час для набыцця сувеніраў мясцовых майстроў таксама стане прыемным падарункам для Вас.
Фінальны акорд вандроўкі — ўдзел у традыцыйным запальванні ліхтароў на вуліцы Савецкай. Ліхтаршчык, у адпаведнай форме, як і 100 год таму запаліць керасінавыя лампы па ўсёй даўжыні вуліцы Савецкай.
Водгукі
Катюша
Экскурсия по Брестской крепости вызвала столько эмоций! Я рада, что поехала и узнала много моментов, о которых никогда не слышала до этого. Брест очень красивый город. Старинные улочки завораживают. Спасибо БелЮниИнтерКом - Дине и Игорю - за прекрасную организацию тура.