Тры эпохі Смаргоньшчыны
Аднадзённая экскурсія
Запрашаем Вас на аніміраваную экскурсію «Тры эпохі Смаргоньшчыны». А адчуць атмасферу сярэднявечча, пачатку XІX і XX ст. нам дапамогуць экскурсаводы Смаргонскага гісторыка-краязнаўчага музея і члены клубу рэканструктараў.
Маршрут: Мінск – Крэва – Смаргонь – Мінск
Інфармацыя пра тур | ||
---|---|---|
Заезды і наяўнасць месцаў | Няма заездаў | |
Дзён | 1 | |
Кошт | 60 BYN |
Галерэя
Праграма тура
У Крэва мы наведаем Крэўскі замак (замак Альгерда). Там Вы перанесяцеся ў часы Вялікага Княства Літоўскага і князя Вітаўта. Пабачыце бітву латнікаў і нават самога Вітаўта, які пераапрануўшыся ў сукенку служанкі сваёй жонкі ўцякае з палону ад Ягайлы. А ў палявым шатры атрымаеце магчымасць прымераць на сябе сярэдневяковую браню, шчыт і зброю, выпрабаваць свае здольнасці ў стральбе з лука і ў баі на мяккіх мячах. Таксама наведаем у Крэва руіны Спаса-Праабражэнскай царквы.
Далей мы накіроўваемся ў Смаргонь. Пабачым касцёл Святого Міхаіла. У цэнтральным парку Вы застанеце момант прыняцця Напалеонам рашэння пакінуць свае войска і вярнуцца ў Францыю, якое было прынята ім у Смаргоні пад час адступлення. Там жа сустрэнецеся з афіцэрам і кананірам французскай арміі кінутых сваім галоўнакамандуючым.
Пасля гэтага ў мемарыяльным комплексе Залатая горка мы з вамі перанясёмся ў пачатак XX ст., часы Першай сусветнай вайны. Вы даведаецеся шмат цікавых фактаў і пабачыце бой жаўнераў імператарскай арміі супраць войска кайзера Вільгельма ІІ, рэканструкцыю газавай атакі і выбуху міннай галерэі (падземнага хода якія выкопвалі для падрыву варожых абарончых пазіцый і выкарыстоўвалі яшчэ з часоў сярэднявечча). Атрымаеце магчымасць пракаціцца на бронемашыне “Руссо-Балт” і пачаставацца гарбатай.
Водгукі
Пакуль што няма водгукаў