Старадаўні Тураў

У Слуцк ды Тураў

МІНСК — СЛУЦК — ТУРАЎ — ЛЕНІН — МІНСК

Выправімся з Вамі ў адзін з самых старажытных гарадоў Беларусі — Тураў, дзе пазнаёмімся з Вамі з багатай гісторыяй былой сталіцы Тураўскага княства, а таксама паспрабуем беларускую мацарэлу на мясцовым прадпрыемстве! Па дарозе да Турава наведаем Слуцк дзе робяць знакамітыя шляхецкія Слуцкія паясы. Ну а фінальным пунктам нашай вандроўкі стане  мястэчка з "камуністычнай" назвай Ленін, дзе захаваліся адзіныя ў свеце габрэйскія могілкі з драўлянымі надмагіллямі!

Інфармацыя пра тур
Заезды і наяўнасць месцаў Няма заездаў
Дзён 1
Кошт 65 BYN
Рэйтынг 5.0
Патрэбны карпаратыўны тур?

Галерэя


Праграма тура

Наша дарога да старадаўняга Турава пачнецца з крыху больш маладзейшага горада Слуцка. Адзін з самых паўстанцкіх гарадоў Беларусі славіцца сваёй вытворчасцю знакамітых Слуцкіх паясоў. Наведаем з Вамі адноўленае прадпрыемства гэтых вырабаў, а таксама пабываем у музеі, дзе пра гісторыю вытворчасці шляхетных аксэсуараў не толькі раскажуць, але і пакажуць!

Тураў — беларускі горад, сталіца Тураўскага княства! Тураў — гэта адзін з самых старажытных гарадоў Беларусі нароўні з Полацкам. Фундамент царквы і старадаўняга горад мы з Вамі пабачым у мясцовым археалагічным музеі. 

Тураў — гэта не толькі старажытны горад беларускай зямлі, а яшчэ цэнтр італьянскай кухні на нашых землях. Тут стаіць завод па вырабу сапраўднай беларускай мацарэлы! І мы з Вамі яе паспрабуем, але спачатку пазнаёмімся як ўсё ж такі яе вырабляюць!

Абед у кафэ (аплачваецца дадаткова).

Пасля абеда пойдзем на аглядную экскурсію: гарадзішча старажытнага Турава, помнік Кірыле Тураўскаму. Экскурсія ў архелагічны музей г. Турава. Наведаем Барысаглебскія могілкі (цудадзейныя крыжы), храм Усіх Святых, кафедральны сабор св. Кірыла і Лаўрэнція Тураўскіх (каменныя крыжы).

Фінальным акордам нашага аднадзённага трыпа стане наведванне  мястэчка Ленін. Даведаемся пра ўнікальныя габрэйскія могілкі ў кантэксце гісторыі мястэчка, пабачым Крыжаўзвіжанскую капліцу XIX ст.

 


Водгукі

Диана

30 верасня 2019

Ездили с подругой в Туров в этот тур. Экскурсовод был потрясающим. Спасибо Сергей Бусько, экскурсия запомнится надолго. Посещая молочный завод, мы попробовали разные виды сыра, было очень вкусно. Город очень понравился, красивый и чистый, со своей интересной историей, прекрасными строениями и доброжелательными жителями. Поездка прошла спокойно и была очень увлекательной. Обязательно поеду с вами в новые туры.


Пакінуць свой водгук

Мы не публікуем ваш E-mail