Экскурсія па Мінску: Зорнае неба над Мінскам

Пешаходная экскурсія

УВАГА! ЭКСКУРСІЯ ПРОЙДЗЕ Ў СПРЫЯЛЬНАЕ ДЛЯ ПАКАЗУ НАДВОР'Е!

Зорнае неба — гэта свой непаўторны Свет, які таіць у сябе шмат цікавага і незнаёмага. З гэтым цікавым і незнаёмым мы разам з нашым экскурсаводам, са знаўцам зорнага неба, хочам Вас пазнаёміць. 

— Чаму ў Вялікай мядзведзіцы такі даўгі хвост?

—  Якім сузор’ем называлі старажытныя грэкі пачвару, якую збіраліся прынесці ў ахвяру прыгажуню Андрамеду і як удалося выратаваць яе Персею?

 —  Хто такія сёстры Грайі?

 —  Чаму цар Акрысій трымаў сваю дачку Данаю ў падземным палацы?

 —  У каго ператвараўся Зеўс, каб патрапіць да зямных прыгажунь?

Усё распавядзем і пакажам з дапамогай лазернай указцы. Прыходзьце, не пашкадуеце!

Інфармацыя пра тур
Заезды і наяўнасць месцаў Няма заездаў
Дзён 1
Кошт 15 BYN
Рэйтынг 5.0
Патрэбны карпаратыўны тур?

Галерэя


Праграма тура

Пасля заходу сонца сустрэнемся з Вамі на станцыі метро Пушкінская і рушым да парку 60-годдзя Вялікага Кастрычніка — гэта самая зручная кропка ў горадзе, каб пабачыць абрысы сузор’яў, пра якія старажытныя грэкі пакінулі нам міфы і гісторыі, і ўспомніць курс Астраноміі ;)

Пра гэта i пра шмат іншых цікавостак  мы даведаемся на зорнай вечаровай экскурсіі , а з  дапамогай лазернай указкі зможам гэта пабачыць.

Усім удзельнікам дзесьці за два дні будзе аб'яўлена дакладная дата, бо экскурсія магчымая толькі ў ясную ноч, таму патрэбны папярэдні запіс. Сустракацца будзем непадалёку ад ст. м. Пушкінская дзесьці ў 21:15—21:30

 

 


Водгукі

Паўла

11 верасня 2019

Дзякуй вам за цікавы вечар! Нам вельмі спадабалася назіраць за зоркамі і слухаць цікавыя гісторыі, звязаныя з імі. На экскурсіі мы ўзнавілі школьныя веды і даведаліся шмат новага. Раджу экскурсію закаханым парам, а таксама дзеткам.


Пакінуць свой водгук

Мы не публікуем ваш E-mail