Усходнія скарбы Беларусі
Аднадзённая экскурсія
МІНСК — ЧЫРВОНЫ БЕРАГ — БАБРУЙСК — ЖЫЛІЧЫ — МІНСК
Запрашаем Вас на экскурсію да таямнічых скарбаў усходняй Беларусі!
Наведаем з Вамі эклектычны палац Козелаў-Паклеўскіх у вёсцы Красны Бераг. Пабываем на мемарыялы загінулым дзецям пад час Вялікай Айчыннай вайны.
Наведаем габрэйскую сталіцу Беларусі — горад Бабруйск.
Завітаем да "беларускага парфенона" у вёску Жылічы.
| Інфармацыя пра тур | ||
|---|---|---|
| Заезды і наяўнасць месцаў | 13 чэрвеня 2026 | шмат месцаў |
| Дзён | 1 | |
| Кошт | 150 BYN | |
| Рэйтынг | 5.0 | |
Галерэя
Праграма тура
Наша экскурсія пачнецца з наведвання ўнікальнага эклектычнага помніка — палаца Козела-Паклеўскіх. Не так даўно тут скончылася рэстаўрацыя, таму ўбачыць яго без будаўнічых лясоў і ва ўсёй прыгажосці будзе самая цудоўная магчымасць!
Тут жа, у вёсцы Чырвоны Бераг пабываем на мемарыяле ўсім загінулым дзецям у перыяд Вялікай Айчыннай вайны. Падчас яе, на месцы мемарыяла, стаяў дзіцячы канцэнтрацыйны лагер. Мемарыял зроблены ў выглядзе звычайнага школьнага класа, ў якім больш ніколі не з'явяцца дзеці.
Наступным пунктам стане наведванне сталіцы беларускага габрэйства — горада Бабруйска.
Абед у кафэ (аплачваецца дадаткова).
Падчас агляднай экскурсіі мы пабачым дом купчыхі Канцнэльсон — драўляны помнік архітэктуры эпохі мадэрна, касцёл Безаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі, дзе быў ахрышчаны класік беларускай літаратуры — Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч, а таксама помнік бабру!
Пасля Бабруйску завітаем у Жылічы, дзе пабачым помнік класіцызму — палац Булгакаў. Гэты аб'ект настолькі захапіў нашага славутага мастака Напалеона Орду, што ён прысвяціў яму ажно дзве карціны. А нашыя продкі настолькі былі захоплены міфамі старажытнай Грэцыі, што аздобілі палац пазалочанымі калонамі і антычнымі барэльефамі ўнутры, таму гісторыкі і краязнаўцы называюць яго беларускім парфенонам.
Водгукі
Ігар
Тур был по истине прекрасным! Спасибо Павлу Королёву! Некоторые вещи для меня стали просто открытием!!!