Беларускі Волат
Экскурсія ў Полацк
МІНСК — ПОЛАЦК — МІНСК
Полацк — калыска беларускай дзяржаўнасці, сталіца Полацкага княства і найстаражытнейшы горад у Беларусі.
Кожная вуліца, кожны будынак у Полацку прапітаны сваім духам і сваёй гісторыяй. Тут і жамчужына беларускага барокка, — Полацкі Сафійскі сабор, — і Спаса-Ефрасінеўскі кляштар. Заснаваны ён быў першай жанчынай-святой, заступніцай Беларусі — Ефрасінняй Полацкай. Таксама ў Полацку месціцца комплекс Іезуіцкага калегіума з механічнай галавой, якая адкажа на ўсе вашыя пытанні падчас экскурсіі!
Інфармацыя пра тур | ||
---|---|---|
Заезды і наяўнасць месцаў | Няма заездаў | |
Дзён | 1 | |
Кошт | 55 BYN | |
Рэйтынг | 5.0 |
Галерэя
Праграма тура
Полацк — сталіца старажытнага Полацкага княства, горад стратэгічнага і ідэялагічнага значэння Вялікага Княства Літоўскага. Кожная вуліца, завулак прапітана сваім духам гісторыі.
Наша экскурсія пачнецца з аглядам горада, яго асноўных славутасцяў. Полацкі Сафійскі сабор — вершыня беларускага барокка архітэктара Іагана Глаўбіца. Пазнаёмімся з гісторыяй і мурамі храма ХІ ст., яго барочным інтэр'ерам XVIII ст.
Традыцыйна, Полацк з'яўляецца сталіцай беларускага кнігадрукавання, беларускай асветы і беларускай адукацыі. Менавіта тут узнік адзін з першых універсітэтаў — Полацкая Іезуіцкая Акадэмія, рэктарам якой быў Пётр Скарга. Тут мы з Вамі пазнаёмімся з адным з цудаў горада Полацка — сапраўднай механічнай галавой, якая ўмее гаварыць і адказваць на самыя розныя пытанні. А якое пытанне задасцё вы?
Абед у кафэ (аплачваецца дадаткова).
На заканчэнні нашай вандроўкі наведаем з Вамі Спаса-Ефрасінеўскі кляштар. Дзе пазнаёмімся з гісторыяй жыція першай жанчыны-святой Беларусі — Ефрасінні Полацкай — нябеснай заступніцай, асветніцай Беларусі.
Да сустрэчы з намі і цудоўным экскурсаводам!
Пабачымся!
Водгукі
Алефтина
Были в Полацке на этих выходных! Самый старый город Белоруси таит в себе много интересного. Гид был из Полоцка и рассказал всё доступным и нормальным языком, хотя сама в истории не бум-бум, но было очень интересно слушать
Вольга
Вялікі дзякуй за цікавую і добра арганізаваную экскурсію. Усё было цудоўна,і цёплы ,камфортны аўтобус, і добразычлівы кіроўца, асаблівы рэспект экскурсаводу Станіславу,вельмі цікава усё распавядаў.У Полацку было ўсё разумна арганізавана.Асабліва спадабалася экскурсія ў Сафійскім саборы (на жаль не ведаю прозвішча экскурсавода). Атрымала сапраўдную асалоду ад экскурсіі .Вельмі ўразілі фрэскі царквы Еўфрасінні. Даволі часта езджу з Вамі і заўсёды задаволена і прыемна ўражана. Дзякуй Вам вялікі!
Алена В
Всегда с нетерпением и предвкушением жду анонсов путешествий от TOUR-BELARUS. На этот раз - ура, я еду в Полоцк ,в самый древний город Беларуси. Несмотря на осеннюю прохладу было тепло и уютно на душе от компании и сопричастности к истории города и страны, красиво и с любовью рассказанной нашим гидом харизматичным Стасом Силка (ой?). В общем , всё посмотрели, послушали, даже прикоснулись к древним стенам, к которым нельзя...тсссс))) Огромное спасибо за Вашу работу, ребята, так держать! ..